
10 лютага стартуе другі рэспубліканскі конкурс прафесійных фотакарэспандэнтаў Прэс-фота Беларусі. Сябрамі журы будуць вызначаныя лепшыя фатаграфіі ў наступных намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах», «Спорт», «Паўсядзённае жыццё», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода», «Народныя традыцыі».
У першым конкурсе Прэс-фота Беларусі, які адбыўся ў мінулым годзе, узялі ўдзел 94 фатографы са сталіцы і розных рэгіёнаў Беларусі, 35 з іх увайшлі ў шорт-ліст. Лаўрэатамі першага конкурсу Прэс-фота Беларусі сталі такія вядомыя ў краіне і за яе межамі фотажурналісты як Віктар Драчоў, Васіль Фядосенка, Андрэй Лянкевіч, Сяргей Грыц, Юлія Дарашкевіч і іншыя.

