27 июл. 2012 г.

Кніга сучаснай беларускай фатаграфіі

У межах ініцыятывы Інстытута імя Гёте Культура і развіццё: менеджары ў сферы культуры і праекта Маладыя беларускія фатографы Андрэя Лянкевіча, абвяшчаецца конкурс для маладых фатографаў, працы дзесяці з якіх увойдуць у фота-кнігу, прысвечаную сучаснай беларускай фатаграфіі.

Кніга пабачыць свет на пачатку 2013 года ў нямецкім выдаўніцтве Kehrer, будзе распаўсюджвацца ў крамах усяго свету і будзе прэзентавана на найбуйнейшым кніжным кірмашы ў Франкфурце ў верасні 2013 г.. Фота-праекты для кнігі адбярэ Маціас Хардэр (Matthias Harder) , куратар і кіраўнік музея Хельмута Ньютана ў Берліне. Таксама Маціас Хардэр правядзе адкрытую лекцыю ў Мінску ў верасні 2012 г.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

- узрост да 35-ці гадоў уключна
- беларускае грамадзянства
- фота-праект выкананы асабіста ўтарам
- калектыўныя заяўкі не разглядаюцца

Заяўка павінна ўключаць наступныя элементы:

1. Скончаны фота-праект (не больш за 3-ы праекты ад аднаго ўдзельніка), да 20 фотаздымкаў у праекце, памер фотаздымка: 1000 pix па большым баку. Кожны праект мусіць быць у асобным файле-архіве ( ZIP альбо RAR) ці тэчцы, якая будзе мець імя па назве праекта, лацінскімі літарамі. Напрыклад: "Belaruskae_vojska";
2. Канцэпцыя праекта ў тэкставым файле (не больш за 1000 сімвалаў) на Беларускай мове;
3. Біяграфія ўдзельніка;
4. Партрэт удзельніка з пазнакай аўтарства фатаграфіі;

Усе матэрьялы мусяць быць дасланы ў адным файле-архіве ( ZIP альбо RAR), які будзе мець імя удзельніка лацінскімі літарамі. Напрыклад: "Jakub_Kolas.zip".

Заяўкі дасылайце, калі ласка, на email belarusyoungphotography@gmail.com не пазней за 20.08.2012.

Усе пытанні па праекту, калі ласка, накіроўваеце Андрэю Лянкевічу на liankevich@gmail.com.

0 коммент.:

Отправить комментарий

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...
 

Контакт

ehuphotoblog@gmail.com Rambler's Top100 Каталог TUT.BY

Трансляции

      

Просмотров за месяц