Показаны сообщения с ярлыком Artes Liberalis. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Artes Liberalis. Показать все сообщения

10 февр. 2013 г.

Праграма праекта Artes Liberales 2013. Аўтар: перазагрузка



Ад 12 да 28 лютага 2013 года ў Мінску ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" другі раз пройдзе выставачна-адукацыйны праект ARTES LIBERALES, Аўтар: перазагрузка

У праграме:

- цыклы лекцый «Што новага ў новых медыях?», «Гісторыя мастацтва: суб'ектыўны ракурс»;
- прэзентацыя новых выданняў у галіне сацыяльна-гуманітарнага пазнання, часопісаў па фатаграфіі («Volume») і дызайне («Faces»);
- круглыя сталы, дыскусіі і семінары – «Набор гендарнага дэсанта», «Толькі картаграфія? Зялёны Мінск», «Гісторыя дызайну на мяжы», «Музыка і аніматограф»;
- выставы каліграфіі («Росчыркі бачнага»), скетчбукаў («Майстар/клас» Сяргея Сялецкага) і фатаграфіі (пачаткоўцаў і ўжо вядомых аўтараў);
- майстэрні па графіці і стрыт-арце, сучасных плынях у музыцы, мастацтве каліграфіі і анімацыі ў выкананні вядомых беларускіх і літоўскіх мастакоў і дызайнераў, музыкаў і мастацтвазнаўцаў;
- а таксама разнастайныя творчыя конкурсы, паўдзельнічаць у якіх змогуць усе ахвотныя – незалежна ад полу, веку, статусу і настрою.
Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...
 

Контакт

ehuphotoblog@gmail.com Rambler's Top100 Каталог TUT.BY

Трансляции

      

Просмотров за месяц