10 окт. 2010 г.

Андрэй Лянкевіч. Майстар-клас па фатаграфіі ў межах курса «Тэорыя і практыка фатаграфіі» 2010

У межах курса весеньскага семестра 2010-2011 упершыню студэнтам было прапанавана зрабіць рэпартаж/праект/multimedia на якую заўгодна тэму і з выкарыстаннем любой візуальнай мовы. Гэты быў эксперымент. Эксперымент у час, калі межы паміж накірункамі фатаграфіі зніклі. Самым галоўным крытэрам было: атрымаць новы досвед, навучыць самога сябе новаму.

Канешне, папярэдне тэму трэба было распрацаваць (час працы, выбар візуальнай мовы, унікальнасць …) і прэзентаваць пад час лекцый.

І ў гэты год курс скончыўся з самай вялікай колькасцю «не звачайных» праектаў: ад спробаў паразважаць на тэму падваення асобы Кацярыны Асташонак, да якога яна напісала музыку, да праекта Паўла Кірпікава АнархаЦіктура, назва якога і ёсць новы накірунак у лічбавым мастацтве Glitch Art.

Удзельнікі курса:

Павел Кірпікаў. «АнархаЦіктура»

У праекце старыя будынкі Вільні савецкага часу раскладзены на пікселі. Маральна састарэлая архітэктура  знікае сучасным метадам з мапы гораду.

Дар'я Гарбатава

Рэпартаж распавядае аб бабулі Дар'я Гарбатавай, якая ў свае 85 гадоў жыве вельмі актыўным жыццём: фарбуе зпазногці, робіць фіззарадку. У кватэры бабулі ў Гомелі Дарья правяла сваё дзяцінства.

0 коммент.:

Отправить комментарий

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...
 

Контакт

ehuphotoblog@gmail.com Rambler's Top100 Каталог TUT.BY

Трансляции

      

Просмотров за месяц