27 апр. 2011 г.

Беларусь: фотаэтнаграфічная калекцыя Ісака Сербава 1911-1912 гадоў

 ВЫСТАВЫ 

28 красавіка ў 18.00 у Віленскай фотагалерэі (вул. Stiklių, 4, уваход з вул. Didžioji, 19) адбудзецца адкрыццё выставы Беларусь: фотаэтнаграфічная калекцыя Ісака Сербава 1911-1912 гадоў.

Усе фотаздымкі былі зроблены знакамітым беларускім этнографам Ісакам Сербавым ў 1911-1912 гадах падчас яго вандровак па Беларусі. На выставе ўпершыню экспануецца 50 фотоздымкаў з калекцыі, якая захавалася ў бібліятэцы Вільнюскага універсітэта. Геаграфія здымкаў ахоплівае значную тэрыторыю сучаснай Мінскай, Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. На здымках аўтар здолеў захаваць усё тое, што ў пачатку ХХ ст. хутка мянялася і адыходзіла ў нябыт: адзенне, побыт, жыллё, звычаі беларусаў.

Цяжка пераацаніць значэнне гэтых фатаграфічных дакументаў для вывучэння этнаграфіі, традыцыйнай культуры, народнага касцюма і архітэктуры Беларусі. Яны з'яўляюцца неацэннай крыніцай візуальнай інфармацыі аб тым, якой была Беларусь і беларусы 100 гадоў таму. Фотаздымкі актуальныя таксама тым, што дапамагаюць адказаць на пытанні, якія застаюцца важнымі для беларусаў: «Хто мы?» І «Адкуль мы?». Высокая якасць і мастацкія вартасці фотаздымкаў Сербава дазваляюць аднесці іх да найбольш значных дасягненняў этнаграфічнай фатаграфіі пачатку ХХ стагоддзя. Таму аўтары праекту жадаюць прыцягнуць увагу беларускай і літоўскай грамадскасці да фатаграфічнай спадчыны Сербава.

Выстава працягніцца да 14 траўня.

Запрашаем усіх жадаючых!

Рэалізацыя праекта стала магчымай дзякуючы супрацоўніцтву Інстытута гістарычных даследаванняў Беларусі ЕГУ з аддзелам рукапісаў Бібліятэкі Вільнюскага універсітэта.

Выстава рэалізавана ў рамках праекта Беларусістыка ў бібліятэках і архівах Вільнюса Інстытута гістарычных даследаванняў Беларусі (ЕГУ) пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы LitPro.


Беларусь: фотаэтнаграфічная калекцыя Ісака Сербава 1911-1912 гадоў
28.04 – 14.05.2011
Vilniaus fotografijos galerija, Stikliu 4


Спасылкi па тэме:
Фотаэтнаграфічная калекцыя Ісака Сербава 1911-12 гадоў – тэкст Вольгi Лабачэўскай з фатаздымкамi з выставы.

0 коммент.:

Отправить комментарий

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...
 

Контакт

ehuphotoblog@gmail.com Rambler's Top100 Каталог TUT.BY

Трансляции

      

Просмотров за месяц