ВЫСТАВЫ
Выставу нямецкага фатографа Герыта Энгеля (Gerrit Engel) Берлiн. Фотаздымкi праводзіць Інстытут імя Гётэ ў Мінску ў Палацы мастацтва з 7 да 23 сакавіка 2012 года ў супрацоўніцтве з Беларускім саюзам мастакоў.
Упершыню ў Беларусі гледачам прапануюцца 42 фотаздымкі, зробленыя Герытам Энгелем падчас яго працы над аднайменным альбомам, які выйшаў у свет у Германіі ў 2009 годзе і ўжо другі раз прынес вялікі поспех аўтару. Першая слава прыйшла да фатографа пасля публікацыі яго фотапраекта Manhattan. NEW YORK ў 2006 годзе.
Усе фатаграфіі вытрыманы ў адным стылі, дзе архітэктурныя аб’екты адлюстраваны прадметна, на фоне белага неба, з мінімумам фарбаў і раўнамернай глыбінёй рэзкасці. Храналагічны парадак дазваляе прасачыць архітэктурную гісторыю Берліна ад пачатку XIII ст. (Царква св. Мікалая, 1230 г.) да XXI стагоддзя (Галерэя Хінтэр дэм Гісхаўс, 2008 г., праект Дэвіда Чыперфілда).
Будучы архітэктарам і фатографам адначасова, Герыт Энгель імкнецца вылучыць з дынамічнага гарадскога жыцця ўзоры самага трывалага і стойкага мастацтва, зробленага з цэглы і шкла, бетона і метала – архітэктуру як суму ўсіх гарадскіх збудаванняў.
Адкрыццё выставы адбудзецца ў сталічным Палацы мастацтва (Казлова 3) 7 сакавіка а 18 гадзіне.
З 29 сакавіка па 16 красавіка гэтага года арганізатары плануюць прапанаваць выставу Герыта Энгеля Берлiн. Фотаздымкi таксама і гомельскім гледачам у Палацава-паркавым комплексе Румянцавых і Паскевічаў.
Герыт Энгель нарадзіўся ў 1965 годзе ў нямецкім горадзе Эсэн. Атрымаў адукацыю па спецыяльнасцях архітэктура і фатаграфія. Жыве і працуе ў Берліне.
Крынiца: Інстытут імя Гётэ ў Мінску
Спасылкi па тэме:
Старонка Герыта Энгеля

0 коммент.:
Отправить комментарий