У межах супольнага праекта 34mag.net і ArtAktivist.org выйшаў новы дыск Suchart – першая ў найноўшай гісторыі мультымедыйная энцыклапедыя беларускага сучаснага мастацтва.
Па словах стваральнiкаў праекта " дыск вытрыманы ў борзых чырвоных колерах, каб патыхала крывёй і рэвалюцыяй. Мастакі, фрыкі, філосафы, бязбожнікі, мярзотнікі, прайдзісветы – мы сабралі пад адной вокладкай тых, з каго складаецца беларускі сучарт. Ад жывапісу і скульптуры – да акцыянізму і паблік-арту. Мастацтва маладых і нахабных, з вачыма, што гараць, і рукамі, што робяць."






