21 янв. 2013 г.

Suchart-Suchart- мультымедыйная энцыклапедыя беларускага сучаснага мастацтва.

У межах супольнага праекта 34mag.net  і ArtAktivist.org выйшаў новы дыск Suchart – першая ў найноўшай гісторыі мультымедыйная энцыклапедыя беларускага сучаснага мастацтва. 
Па словах стваральнiкаў праекта " дыск вытрыманы ў борзых чырвоных колерах, каб патыхала крывёй і рэвалюцыяй. Мастакі, фрыкі, філосафы, бязбожнікі, мярзотнікі, прайдзісветы – мы сабралі пад адной вокладкай тых, з каго складаецца беларускі сучарт. Ад жывапісу і скульптуры – да акцыянізму і паблік-арту. Мастацтва маладых і нахабных, з вачыма, што гараць, і рукамі, што робяць." 

На дыску Suchart Вы знойдзеце:

  Хто мы? Энцыклапедыя сучарту. Партфоліа 20 сучасных беларускіх мастакоў і беларускі street art in brief.

 Лозунгі. Фота і відэамэсыджы з культурных барыкад. Мы папрасілі нашых сяброў, прыяцеляў, непрыяцеляў і паўзнаёмых падумаць над дэвізамі, з якімі яны ідуць па жыцці.

 Лінія фронту. Анамнез інстытуцыйных забабонаў у мастацкім асяроддзі, якія нам катэгарычна не падабаюцца і з якімі варта змагацца.

 Інструкцыя да дзеянняў. Што рабіць, каб стаць мастаком? Глядзі ілюстраваны мануал і натхняйся.

+ english version і эксклюзіўны постар ад Kanaplev&Leydik у падарунак!

Сяргей Шабохін, мастак, стваральнік сайта ArtAktivist.org:
«Гэта партфоліа беларускіх мастакоў новага пакалення ўзростам да 35 гадоў. Тых, хто нарадзіўся на аскепках Саветаў, і тых, што выраслі ў сучаснай Беларусі. Носьбітаў постсавецкіх комплексаў і прыхільнікаў арт-бунтарства. Перад намі новы тып беларускіх мастакоў: яны палітычна ангажаваныя, яны сумняюцца, яны не баяцца нязручных тэм, яны – пакаленне, якое крытыкуе і сваіх і чужых. Мы адмыслова сабралі на дыску мастакоў з рознымі творчымі стратэгіямі, якія развіваюць не акадэмічныя формы творчасці»

Вольга Палевікова, рэдактарка дыска:
«Па лагістыцы – гэта самы складаны дыск 34mag. Падчас прадакшну трэба было трымаць кантакт з больш як 20 мастакамі, якія жывуць ва ўсіх частках свету. Квінтэсенцыя ўсёй гэтай працы – постар-алюзія на карціну Дэлакруа «Свабода на барыкадах», які адмыслова для дыска стварылі фатографы Kanaplev&Leydik. Гэткі ж па пасыле і сам дыск – не трэба прасіць дазволу на жыццё і самарэалізацыю. Рэвалюцыю неабходна здзяйсняць кожны дзень».

An, дызайнерка дыску Suchart:
«Афармленне я старалася рабіць трохі трэшавым, без прэтэнзіяў на прыгажосць. Дызайн, як і напаўненне дыска, павінен выбіваць гледача з зоны камфорту, даваць магчымасць паглядзець на ўмовы, у якіх існуе беларускае мастацтва сёння, а кагосьці натхніць на дзеянне. Шмат чырвонага, буйныя загалоўкі, якія нібы сышлі з агітацыйных плакатаў, адгалоскі проунаў Эля Лісіцкага – усё гэта склалася ў агульны вобраз дыска Suchart».

Зпампаваць дыск можна тут

0 коммент.:

Отправить комментарий

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...
 
Контакт

ehuphotoblog@gmail.com Rambler's Top100 Каталог TUT.BY

Трансляции

Просмотров за месяц