11 янв. 2013 г.

Праект ArtPlatform запрашае на першы семiнар у Менску


З 25 па 27 студзеня 2013 года ў межах праекту ArtPlatform у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» пройдзе міжнародны трохдзённы семінар для культурных аператараў, арт-мэнэджэраў культурных інстытуцый і ініцыятыў Беларусі.

У апошнія гады ў Беларусі з’яўляюцца новыя ініцыятывы ў сферы сучаснага мастацтва і культуры: музычныя і тэатральныя фестывалі, літаратурныя і мастацкія праекты ды конкурсы, фестывалі незалежнага кіно. Але калі ў большасці краін-суседзяў ужо існуюць прафесійныя саюзы, якія дазваляюць зарганізаваць актыўную партнёрскую дзейнасць, то слабаразвітае інфармацыйнае поле і пэўная раз’яднанасць артыстычнага кам’юніці ў Беларусi, на жаль, не спрыяюць ўзнікненню буйных супольных праектаў, якія б ажыццяўлялiся культурнымі агентамі як ў самой краіне, так і па-за яе межамі. Менавiта таму нашай мэтай стала стварэнне камунікатыўнай платформы, на базе якой кожны ўдзельнік змог бы падзяліцца сваiм унікальным вопытам, атрымаць неабходную інфармацыю, рэсурсы, азнаёміцца з культурнымі праектамі, якія рэалізуюцца ў іншых гарадах. Давайце даведаемся больш адзін пра аднаго дзеля дасягнення агульных мэтаў!

Тэма семінара: «Фінансавая устойлівасць культурных арганізацый і ініцыятыў у Беларусі».

Галоўнымі мэтамi семінара з’яўляюцца:
- выяўленне актыўных аператараў культуры ў краіне, пошук і ўсталяванне кантактаў паміж мэнэджэрамі, якія працуюць у рэгіёнах Беларусі, умацаванне партнёрскіх узаемаадносін памiж мэнэджэрамi культуры ў краіне;
- абмен вопытам у сферы пошука партнёраў і спонсараў для рэалізацыі супольных праектаў;
- маніторынг узроўня адукацыі ў сферы кіравання культурнымі праектамі ў Беларусі, выяўленне неабходнасцi павышэння ўзроўня прафесійнай падрыхтоўкі культурных агентаў.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі культурных ініцыятыў з усёй Беларусі. Пры жаданні выступіць на семiнары з прэзентацыяй свайго праекту, неабходна даслаць анкету. Адбор спікераў будзе праходзіць на конкурснай аснове. Каб прыняць удзел у семiнары, вам патрэбна да 15 студзеня 2013 года адправiць анкету на электронны адрас info@ygallery.by з пазнакай ArtPlatform. Анкету можна знайсці на сайце галерэі www.ygallery.by альбо на старонцы праекту ArtPlatform у facebook.

Партнёры праекта:
«Выдавецтва Логвінаў»
Галерэя візуальных мастацтваў NOVA
Інтэрнэт-партал ART AKTIVIST
34 multimedia magazine
Інтэрнэт-часопіс kyky.org
Інтэрнэт-часопіс «Новая Еўропа»
Альманах сучаснай беларускай культуры pARTisan

0 коммент.:

Отправить комментарий

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...
 

Контакт

ehuphotoblog@gmail.com Rambler's Top100 Каталог TUT.BY

Трансляции

      

Просмотров за месяц