25 июн. 2011 г.

Выстава Андрэя Бусла «Aeternus et momentum»

 ВЫСТАВЫ 


Галерэя сучаснага мастацтва Ў прэзентуе праект Андрэя Бусла Aeternus et momentum. Упершыню ў Мінску будзе паказана поўнамаштабная рэтраспектыва работ street-art-мастака Андрэя Бусла, і гарадское асяроддзе з яго творамі вулічнай культуры будзе перанесена ў «класічную» галерэйную прастору.

Работы Андрэя Бусла вылучаюцца тым, што ён пераасэнсоўвае ў тэхніцы street-art агульнапрызнаныя сусветныя шэдэўры мастакоў эпохі Рэнесанса і змяшчае іх у закінутай гарадской прасторы. У яго інтэрпрэтацыі Рэнесанс – гэта «ўнікальны лагатып» мастацтва ў свядомасці чалавека. У работах, выкананых у разбураных будынках горада, якія становяцца часовымі месцамі пражывання бяздомных людзей, супрацьпастаўляюцца вечнае і імгненнае (aeternus et momentum), высокае і вулічнае мастацтва. Злучэнне ўрбаністычных пабудоў і тыповых дамоў у спальных раёнах Мінска, узростам крыху больш за 70 гадоў, з шэдэўрамі Рэнесанса прыводзіць да стварэння новых значэнняў работ агульнапрызнаных майстроў сусветнага мастацтва і да альтэрнатыўнага ўспрымання Мінска.

Праект Aeternus et momentum – гэта магчымасць убачыць Мінск такім, якім яго яшчэ не бачылі, гэта сутыкненне вобразаў вечных твораў у недаўгавечнай тэхніцы street-art і занядбаных прастораў горада.

У аснове канцэпцыі праекта Aeternus et momentum ляжаць некалькі ідэй. Першая – імкненне прыўнесці новыя сэнсы ў сучасную прастору горада і яго паўсядзённасць. Другая ідэя – стварыць новыя інтэрпрэтацыі агульнапрызнаных шэдэўраў, сціраючы межы паміж высокім і вулічным мастацтвам. Трэцяя ідэя – гэта спроба зрабіць бачнымі мінскіх мастакоў street-art і ўключыць вулічнае мастацтва ў айчынны мастацкі рынак.

Праект складаецца з мастацкай выставы Андрэя Бусла, круглага стала з удзелам аўтара праекта і групы ўрбаністаў на тэму street-art і двух музычных канцэртаў. Куратар праекта – Аксана Жгіроўская.


Андрэй Бусел. Aeternus et momentum
23.06 – 22.07.2011
Галерэя Ў, Мiнск, Незалежнасцi 37а


Крынiца: Ygallery.by

0 коммент.:

Отправить комментарий

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...
 

Контакт

ehuphotoblog@gmail.com Rambler's Top100 Каталог TUT.BY

Трансляции

      

Просмотров за месяц