ГIСТОРЫЯ АДНОЙ ФАТАГРАФII СТУДЭНЦКIЯ АРТЫКУЛЫ
студэнт праграмы «Візуальныя і культурныя даследванні», Дэпартамент медыя
Спасылкi па тэме:
А рубрыцы ГIСТОРЫЯ АДНОЙ ФАТАГРАФII
Татьяна Артимович. Помыслить о немыслимом: Civitas Solis Артура Клинова
Артур Клінаў. Дахі пад дажджом |
Фотаздымак Дахі пад дажджом належыць аднаму з вядомых канцэптуальных мастакоў Беларусі, а таксама архітэктару, пісьменніку і фатографу – Артуру Клінаву, які з моманту нараджэння ў 1965 годзе жыве і працуе ў Мінску. Сёння ён з'яўляецца галоўным рэдактарам альманаха сучаснай беларускай культуры pARTisan, а таксама старшынёй Беларускай асацыяцыі сучасных мастакоў.
Дахі пад дажджом – гэта адзін фотаздымак з праекту, які ўвасобіўся ў фотаальбом-кнігу Горад Сонца, таму далей мае сэнс разглядаць іх узаемазлучана. Кніга-праект падзяляецца на тры часткі – тры розныя «Мінскі», дзе амаль усе фотаздымкі зроблены ў аднолькавым фармаце 225х155 мм, што робіць альбом выцягнутым па гарызанталі. Гэта, а таксама выкарыстанне шырокавугольнага аб’ектыву абумоўленыя дамінуючымі сярод фотаздымкаў панарамнымі выявамі, якія ў большасці выпадкаў цалкам займаюць старонку, не пакідаюцы нават месца для палёў. На падставе гэтага, можна сказаць, што фотаздымкі спрабавалі ахапіць як мага большую частку горада і перадаць яго найбольш цэласна і поўна. У выпадку з абранай выявай палі ўсё ж такі прысутнічаюць, нагадваючы гледачу, што ён мае справу з кнігай, на паперы якой і надрукаваны здымкі. Рамка быццам бы адлучае тую прастору, у якой знаходзіцца кніга, ад самой выявы, прымушаючы такім чынам гледача сфакусавацца на ёй, і надзяляць менш увагі навакольнай прасторы.
Абраная фатаграфія знаходзіцца ў частцы Горад СОНца з падзагалоўкам Вежы горада СОНца. Першая частка Горад Сонца – гэта гімн манументальнасці савецкай архітэктуры, – у той час, як другая частка – Горад СОНца – адлюстроўвае іншую прастору, дзе прыхавана сентыментальнасць мінскіх дворыкаў і рамантыка вуліц старога горада. Такім чынам, паслядоўнасць прагляду кнігі (якая, да таго ж, утрымлівае не толькі подпісы да фота, але і аўтарскі тэкст у выглядзе філасофскіх разваг на тэму Мінска і анонсаў кожнай з главаў) падпарадкавана логіцы аўтарскай структуры, і фотаздымак ужо ўспрымаецца ў кантэксце аўтарскіх разваг – мы бачым супрацьпастаўленне старога горада і новага, дарэвалюцыйнага і камуністычнага, ужо зыходзячы з супрацьпастаўлення аўтарам двух главаў.
Фотаздымкі для Горада Сонца (а гэта маляўнічыя фотаздымкі архітэктуры) рабіліся цягам 2000-2004 гадоў і, згодна з аўтарам, большасці краявідаў ужо няма: будынкі засталіся, але ўсё змянілася: штосьці затынкавалі, штосьці пафарбавалі, штосьці прыбралі – тая атмасфера, той настрой сышоў. Цяпер горад становіцца становіцца іншым: чысцейшым, стэрыльным. У гэтым сэнсе Клінаву атрымалася злавіць той момант, калі Мінск з большага яшчэ не быў цэнтралізавана «прыбраны» і ў ім захоўваліся атмасферныя водгукі часу ў выглядзе падрапаных сценаў і гарадскога жыцця ў выглядзе графіці.
Абраны фотаздымак Артура Клінава завецца Дахі пад дажджом, што, па сутнасці, адпавядае дэнататыўнаму складніку выявы, на якой мы бачым вільготныя дахі старога Мінску і, праз туманную заслону, больш высокія і новыя савецкія будынкі Прывакзальнай плошчы. Але, ў той жа час, назва складаецца таксама і з двух вобразаў: першы – гэта рамантычны вобраз дахаў, другі – меланхалічны вобраз дажджу. Супрацьпастаўленне старога горада гораду новаму (дакладней – савецкаму, якога аўтар пазначае як сам Горад Сонца) з уласцівымі ім адпаведна рамантыкай і меланхоліяй, такім чынам, знаходзіць сваё адлюстраванне ўжо ў самой назве фотаздымку.
Але варта звярнуць увагу не толькі на назву фотаздымку, але і на назву альбома ўвогуле. Разам яны ўтвараюць пэўны канцэпт, аб’ядноўваючыся ў адзіную фразу: «дахі горада СОНца пад дажджом». Тое, што адразу кідаецца ў вочы – гэта некаторая супярэчнасць «сонца» і «дажджу», якая, аднак, вырашаецца за кошт больш важкага у дадзеным сказе «пад дажджом».
Атрымліваецца, што ў гэтым фотаздымку, калі разглядаць яго ў кантэксце ўсяго альбома ўзнікае яшчэ і трэцяя супярэчнасць – «супярэчнасць дажджу і сонца», якая, аднак, удакладняе другую – «меланхоліі» і «рамантыкі» і адносіцца разам з ёй да першай супрацьлегласці – «старога горада» і «савецкага». Да таго ж, аўтар маніпулюе колерам: меланхолія з'яўляецца праз холад сіняга колеру; запусценне і безуважнасць – праз брудны зялёна-карычневы. Гэта ў цэлым, а таксама супрацьпастаўленасць дахаў, на якіх знаходзіцца наша кропка агляду (г.зн. – глядач) і астатняга гораду – халодных савецкіх гмахаў, прыводзіць да пачуцця адзіноты і безабароннасці, якое, з-за абранай пазіцыі камеры, перадаецца на аб’екты Старога гораду.
Такім чынам, можна вызначыць асноўныя эпітэты, якімі надзяляе ў выпадку дадзенага фотаздымку аўтар: 1) Стары горад – дахі і сон, рамантычнасць і запусценне, адзінота і безабароннасць – вось тыя, вельмі эмацыйныя характарыстыкі ўспрымання фатографам старога гораду, якія маюць месца на дадзеным здымку. Магчыма, у гэтым адлюстроўваецца заклапочанасць аўтара станам амаль страчанага гістарычнага цэнтра Мінску, што пацвярджаецца і ягоным інтэрв’ю; 2) Сонца, якое ўяўляцца спадарожнікам новага Савецкага гораду, надзяляецца рысамі экспансіўнымі і агрэсіўна-сцвярджальнымі – ён бярэ ў кола Стары горад, які падаецца цалкам пераможаным у гэтым супрацьстаянні. Гэты канфлікт тычыцца адносінаў паміж часткамі горада, але ва ўспрыманні чалавека, дамінуючай характарыстыкай яго з’яўляецца меланхалічнасць, холад і шэрасць, якую мы бачым праз туманную смугу дажджу. У гэтым сэнсе можна казаць пра іншую праблему сучаснага Мінска, а менавіта – шэрасць, аднастайнасць і абыякавасць гарадской архітэктуры да пачуццяў чалавека. І, у рэшце, сам факт супрацьпастаўлення двух гарадоў падымае праблему неўзгодненасці паміж рознымі тыпамі архітэктурнай забудовы Мінску і выкрывае адсутнасць гармоніі.
Тэкст: Андрэй Карпека,Дахі пад дажджом – гэта адзін фотаздымак з праекту, які ўвасобіўся ў фотаальбом-кнігу Горад Сонца, таму далей мае сэнс разглядаць іх узаемазлучана. Кніга-праект падзяляецца на тры часткі – тры розныя «Мінскі», дзе амаль усе фотаздымкі зроблены ў аднолькавым фармаце 225х155 мм, што робіць альбом выцягнутым па гарызанталі. Гэта, а таксама выкарыстанне шырокавугольнага аб’ектыву абумоўленыя дамінуючымі сярод фотаздымкаў панарамнымі выявамі, якія ў большасці выпадкаў цалкам займаюць старонку, не пакідаюцы нават месца для палёў. На падставе гэтага, можна сказаць, што фотаздымкі спрабавалі ахапіць як мага большую частку горада і перадаць яго найбольш цэласна і поўна. У выпадку з абранай выявай палі ўсё ж такі прысутнічаюць, нагадваючы гледачу, што ён мае справу з кнігай, на паперы якой і надрукаваны здымкі. Рамка быццам бы адлучае тую прастору, у якой знаходзіцца кніга, ад самой выявы, прымушаючы такім чынам гледача сфакусавацца на ёй, і надзяляць менш увагі навакольнай прасторы.
Абраная фатаграфія знаходзіцца ў частцы Горад СОНца з падзагалоўкам Вежы горада СОНца. Першая частка Горад Сонца – гэта гімн манументальнасці савецкай архітэктуры, – у той час, як другая частка – Горад СОНца – адлюстроўвае іншую прастору, дзе прыхавана сентыментальнасць мінскіх дворыкаў і рамантыка вуліц старога горада. Такім чынам, паслядоўнасць прагляду кнігі (якая, да таго ж, утрымлівае не толькі подпісы да фота, але і аўтарскі тэкст у выглядзе філасофскіх разваг на тэму Мінска і анонсаў кожнай з главаў) падпарадкавана логіцы аўтарскай структуры, і фотаздымак ужо ўспрымаецца ў кантэксце аўтарскіх разваг – мы бачым супрацьпастаўленне старога горада і новага, дарэвалюцыйнага і камуністычнага, ужо зыходзячы з супрацьпастаўлення аўтарам двух главаў.
Фотаздымкі для Горада Сонца (а гэта маляўнічыя фотаздымкі архітэктуры) рабіліся цягам 2000-2004 гадоў і, згодна з аўтарам, большасці краявідаў ужо няма: будынкі засталіся, але ўсё змянілася: штосьці затынкавалі, штосьці пафарбавалі, штосьці прыбралі – тая атмасфера, той настрой сышоў. Цяпер горад становіцца становіцца іншым: чысцейшым, стэрыльным. У гэтым сэнсе Клінаву атрымалася злавіць той момант, калі Мінск з большага яшчэ не быў цэнтралізавана «прыбраны» і ў ім захоўваліся атмасферныя водгукі часу ў выглядзе падрапаных сценаў і гарадскога жыцця ў выглядзе графіці.
Абраны фотаздымак Артура Клінава завецца Дахі пад дажджом, што, па сутнасці, адпавядае дэнататыўнаму складніку выявы, на якой мы бачым вільготныя дахі старога Мінску і, праз туманную заслону, больш высокія і новыя савецкія будынкі Прывакзальнай плошчы. Але, ў той жа час, назва складаецца таксама і з двух вобразаў: першы – гэта рамантычны вобраз дахаў, другі – меланхалічны вобраз дажджу. Супрацьпастаўленне старога горада гораду новаму (дакладней – савецкаму, якога аўтар пазначае як сам Горад Сонца) з уласцівымі ім адпаведна рамантыкай і меланхоліяй, такім чынам, знаходзіць сваё адлюстраванне ўжо ў самой назве фотаздымку.
Але варта звярнуць увагу не толькі на назву фотаздымку, але і на назву альбома ўвогуле. Разам яны ўтвараюць пэўны канцэпт, аб’ядноўваючыся ў адзіную фразу: «дахі горада СОНца пад дажджом». Тое, што адразу кідаецца ў вочы – гэта некаторая супярэчнасць «сонца» і «дажджу», якая, аднак, вырашаецца за кошт больш важкага у дадзеным сказе «пад дажджом».
Атрымліваецца, што ў гэтым фотаздымку, калі разглядаць яго ў кантэксце ўсяго альбома ўзнікае яшчэ і трэцяя супярэчнасць – «супярэчнасць дажджу і сонца», якая, аднак, удакладняе другую – «меланхоліі» і «рамантыкі» і адносіцца разам з ёй да першай супрацьлегласці – «старога горада» і «савецкага». Да таго ж, аўтар маніпулюе колерам: меланхолія з'яўляецца праз холад сіняга колеру; запусценне і безуважнасць – праз брудны зялёна-карычневы. Гэта ў цэлым, а таксама супрацьпастаўленасць дахаў, на якіх знаходзіцца наша кропка агляду (г.зн. – глядач) і астатняга гораду – халодных савецкіх гмахаў, прыводзіць да пачуцця адзіноты і безабароннасці, якое, з-за абранай пазіцыі камеры, перадаецца на аб’екты Старога гораду.
Такім чынам, можна вызначыць асноўныя эпітэты, якімі надзяляе ў выпадку дадзенага фотаздымку аўтар: 1) Стары горад – дахі і сон, рамантычнасць і запусценне, адзінота і безабароннасць – вось тыя, вельмі эмацыйныя характарыстыкі ўспрымання фатографам старога гораду, якія маюць месца на дадзеным здымку. Магчыма, у гэтым адлюстроўваецца заклапочанасць аўтара станам амаль страчанага гістарычнага цэнтра Мінску, што пацвярджаецца і ягоным інтэрв’ю; 2) Сонца, якое ўяўляцца спадарожнікам новага Савецкага гораду, надзяляецца рысамі экспансіўнымі і агрэсіўна-сцвярджальнымі – ён бярэ ў кола Стары горад, які падаецца цалкам пераможаным у гэтым супрацьстаянні. Гэты канфлікт тычыцца адносінаў паміж часткамі горада, але ва ўспрыманні чалавека, дамінуючай характарыстыкай яго з’яўляецца меланхалічнасць, холад і шэрасць, якую мы бачым праз туманную смугу дажджу. У гэтым сэнсе можна казаць пра іншую праблему сучаснага Мінска, а менавіта – шэрасць, аднастайнасць і абыякавасць гарадской архітэктуры да пачуццяў чалавека. І, у рэшце, сам факт супрацьпастаўлення двух гарадоў падымае праблему неўзгодненасці паміж рознымі тыпамі архітэктурнай забудовы Мінску і выкрывае адсутнасць гармоніі.
студэнт праграмы «Візуальныя і культурныя даследванні», Дэпартамент медыя
Спасылкi па тэме:
А рубрыцы ГIСТОРЫЯ АДНОЙ ФАТАГРАФII
Татьяна Артимович. Помыслить о немыслимом: Civitas Solis Артура Клинова
дзякуй
ОтветитьУдалить