8 февр. 2012 г.

Майстар-клас Андрэя Лянкевіча «Фотажурналістыка. Новая мова фотажурналістыкі – Multimedia». Красавік-чэрвень 2012 г.

 МАЙСТАР-КЛАСЫ 


Малады фотажурналіст, які супрацоўнічае з сусветнымі фотаагенцыямі і выданнямі, выкладчык універсітэта ЕГУ мае гонар запрасіць вас на майстар-клас Фотажурналістыка. Новая мова фотажурналістыкі – Multimedia.

Анонс курсу

Цягам трох месяцаў удзельнікі курсу будуць здабываць пераважна практычныя веды ў галіне фотажурналістыкі. Яны таксама даведаюцца пра асновы працы з гукам і відэа для cтварэння multimedia. Вынікам курсу стане фотавыстава.

Анатацыя курсу

Большая частка фотапрадукту, які ствараецца ў Беларусі, мае ўзровень, які не адпавядае патрабанням еўрапейскага рынку СМІ. На майстар-класе будуць разглядацца і дэталёва разбірацца лепшыя ўзоры заходняй фотажурналістыкі на прыкладзе і класічных фотарэпартажаў, і multimedia-праектаў.

Мэта майстар-класу – падрыхтаваць удзельнікаў да працы ў рэальных жыццёвых умовах, зрабіць фотарэпартаж (класічны фотарэпартаж, multimedia) да канца майстар-класу.

Удзельнікі семінару:

- авалодаюць метедалогіяй падрыхтоўкі фотарэпартажу;
- пазнаёмяцца з асаблівасцямі працы ў рэдакцыі (рэдактар-фатограф-дызайнер);
- навучацца выбіраць «тэхнічныя інструменты» для выканання задач – як сваіх, так і кліента (выкарыстанне ў сваёй працы як аматарскіх і прафесійных фотакамер, так і мабільных тэлэфонаў);
- пашыраць разуменне «лічбавай фатаграфіі» і выкарыстанне яе разам з відэа, гукам ці музыкай – як прадукт сінтэзу multimedia, які ўсё шырэй выкарыстоўваецца сусветнымі СМІ.

Праваабарончы аспект

У тэматыку майстар-класу будзе інтэграваны праваабарончы аспект. Удзельнікам будзе прапанавана зрабіць серыю фотаздымкаў на праваабрончую тэматыку. У межах майстар-класу запланаваны сустрэчы з праваабаронцамі.

Тэрмiны

Курс «Фотажурналістыка» разлічаны на тры месяцы – красавік, май, чэрвень 2012 г.
Аднадзённыя ўстановачныя заняткі будуць праведзены ў Мінску ў самым пачатку курса (у красавіку).

Цягам трох месяцаў праца будзе працягвацца ў дыстанцыйным рэжыме пры дапамозе Moodle, Skype і рассылкі Google groups.

Удзельнiкi

Падсумаваць вынікі курсу плануецца на двухдзённым семінары ў чэрвені ў Вільні. Заяўкі на ўдзел прымаюцца у ГА БАЖ па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Фотажурналістыка»).

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

1. Кароткі расповед пра сябе
2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Крынiца: Baj.by


Спасылкi па тэме:

Старонка Андрэя Лянкевiча
Беларуская асацыяцыя журналістаў

0 коммент.:

Отправить комментарий

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...
 

Контакт

ehuphotoblog@gmail.com Rambler's Top100 Каталог TUT.BY

Трансляции

      

Просмотров за месяц