1 мар. 2011 г.

Абвяшчэнне конкурсу Smart Art



Свет, імкліва змяняючыся, спараджае новы парадак рэчаў, новае стаўленне да сябе і навакольнай рэчаіснасці. Мастакі, як навукоўцы і філосафы, хутчэй за многіх іншых адчуваюць гэтыя планетарныя змены. Smart art – разумнае мастацтва, здольнае эфектыўна дапамагчы гледачу змяніць уласнае стаўленне да свету і паказаць яму новыя арыенціры. Новае пакаленне беларускіх мастакоў з асаблівай цікавасцю ставіцца да тэндэнцый у сучасным мастацтве, ахвотна засвойвае найноўшыя медыя, вывучае і пераймае «іншую» выяўленчую мову. Таму конкурс для маладых мастакоў Smart Art, які заахвочвае падобныя пошукі, – гэта яшчэ адзін крок да новага, іншага разумення свету.

Конкурс заснаваны галерэяй сучаснага мастацтва Ў і кампаніяй velcom і адрасаваны маладым мастакам-пачаткоўцам з Беларусі (ад 16 да 30 гадоў уключна), якія працуюць у сферы сучасных візуальных мастацтваў. Пры гэтым аўтарскі выбар візуальных медыя, наяўнасць мастацкай адукацыі і ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі пры падачы заяўкі не маюць значэння.

Тыя, хто жадае прыняць удзел у конкурсе, павінны даслаць заяўку з 17.02 да 17.03.2011 на адрас smartart@ygallery.by альбо прынесці падпісаны CD/DVD-дыск з пазнакай Конкурс у галерэю сучаснага мастацтва Ў. У электронным лісце ці на дыску павінна ўтрымлівацца інфармацыя пра мастака: CV (месца і год нараджэння, адукацыя, выставы, дасягненні і іншае), выбранае партфоліѐ (фатаграфіі прац, тэксты, эскізы) і кантакты (кантактны тэлефон, адрас электроннай пошты, сайт).

Асноўная тэма Конкурсу – smart art («разумнае мастацтва»), таму акцэнт арганізатары робяць менавіта на канцэптуальным мастацтве. Для вывучэння спецыфікі канцэптуальнага мастацтва адмыслова для ўдзельнікаў дадаткова могуць праводзіцца неабходныя лекцыі, відэапаказы, дыскусіі, а таксама сустрэчы з мастакамі, філосафамі і прадстаўнікамі мастацкага асяроддзя. Пасля складання шорт-ліста канкурсантаў куратар праекта прызначыць калектыўныя і індывідуальныя сустрэчы з канкурсантамі для падрабязнага тлумачэння ўмоў Конкурсу. Удзельнікам прапануецца падрыхтаваць канцэпцыю і эскіз сваѐй персанальнай выставы спецыяльна для асноўнай залы галерэі сучаснага мастацтва Ў да 31 сакавіка 2011 года. З усіх пададзеных канцэпцый Журы абярэ шэсць найлепшых. 1 красавіка 2011 года будзе абвешчаны спіс шасці ўдзельнікаў, якія прайшлі на наступны этап Конкурсу.

Усе шэсць канцэпцый-пераможцаў будуць па чарзе рэалізаваны ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (на дадатковых выстаўных прасторах) у выглядзе выставаў-прэзентацый. Кожная прэзентацыя павінна ўключаць у сябе: афішу, анкету мастака, падрабязную канцэпцыю выставы, эскізы экспазіцыі і прыклады прац (не менш за тры). Кожная такая прэзентацыя будзе праводзіцца як самастойная выстава і адпаведна анансавацца.

Экспертнае Журы абярэ лепшы праект, які і стане пераможцам Конкурсу. Імя пераможцы Конкурсу будзе абвешчана 31 кастрычніка 2011 года на старонках Конкурсу www.ygallery.by/smartart.

Пераможца конкурсу для маладых мастакоў Smart Art выйграе права рэалізацыі персанальнай выставы ў галоўнай зале галерэі сучаснага мастацтва «Ў»; выстава павінна адбыцца з 27 снежня 2011 года да 16 студзеня 2012 года.

У прафесійнае журы ўваходзяць: Уладзімір Цэслер, Руслан Вашкевіч, Валянціна Кісялѐва, Дзіна Цыбульская, Вольга Шпарага, Сяргей Кірушчанка.

Аргкамітэт конкурсу: куратар конкурсу – Сяргей Шабохін (мастак, арт-актывіст), каардынатар конкурсу – Ганна Чыстасердава (арт-дырэктар галерэі сучаснага мастацтва Ў)

Поўныя правілы Smart Art

Крыніца: ygallery.by

0 коммент.:

Отправить комментарий

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...
 

Контакт

ehuphotoblog@gmail.com Rambler's Top100 Каталог TUT.BY

Трансляции

      

Просмотров за месяц