10 мая 2012 г.

Адукацыйны праект «Крытыка і аналітыка сучаснай беларускай фатаграфіі»



Беларускі фатаграфічны вэб-альманах Photoscope.by і Мінскі Цэнтр Фатаграфіі пры падтрымцы галерэі візуальных мастацтваў NOVA аб’яўляюць набор удзельнікаў у адукацыйную групу па тэме “Крытыка і аналітыка сучаснай беларускай фатаграфіі”.

Удзельнікі праекту праслухаюць шэраг лекцыяў і майстар-класаў, галоўная мэта якіх – сфармаваць суполку аўтараў і надаць ёй імпульс да аналізу і асэнсавання гісторыі і сучаснасці беларускай фатаграфіі.

Выкладчыкі, якія прымаюць удзел у праекце

- Дзмітрый Кароль, філосаф, крытык, фатограф (Беларусь).
- Аляксандр Сарна, філосаф, пісьменнік (Беларусь).
- Ірына Чмырова, крытык, куратарка фатаграфічных выстаў, аўтарка Photographer.ru (Расія)
- Сяргей Харэўскі, мастацтвазнаўца, гісторык, пісьменнік (Беларусь).

Лекцыі адбудуцца ў траўні-чэрвені 2012 года на базе галерэі NOVA па адрасе:
Мінск, вул. Кульман, будынак 2, пакой 421.

Да ўдзелу ў праекце запрашаюца сталыя й маладыя аўтары, якія цікавяцца сучаснай беларускай фатаграфіяй, крытыкі, куратары фатаграфічных і візуальных арт-праектаў. Агульная колькасць слухачоў – да 20 чалавек. Удзел у праекце бясплатны.

Умовы

Жадаючым прыняць удзел у праекце прапануем даслаць на адрас электроннай пошты fotakrytyka@gmail.com
- свае кантактныя дадзеныя,
- кароткі матывацыйны ліст (500-800 знакаў)
- спасылкі на уласныя крытычныя артыкулы (калі такія ёсць).
У адказ вам будзе выслана паведамленне пра прыём у группу і план лекцыяў.

Уся неабходная інфармацыя, расклад лекцыяў, а таксама змены ў ім будуць з’яўляцца ў суполках галерэі NOVA і Photoscope.by, а таксама на сайтах photoscope.by, novagallery.by, artaktivist.org і ў агульнай электроннай рассылцы па ўдзельніках праекту.

Заяўкі на ўдзел у праекце прымаюцца да 14 траўня 2012 г.

Па заканчэнні праекту кожны ўдзельнік павінен будзе напісаць выніковую працу па беларускай фатаграфіі на вольную тэму, або тэму, зададзеную конкурсам крытычнай публікацыі Photoscope 2012.

Выніковыя працы слухачоў адукацыйнага праекту аўтаматычна бяруць удзел у конкурсе крытычнай публікацыі Photoscope 2012 з галоўным прызам iPad 2. Акрамя гэтага, лепшыя артыкулы будуць надрукаваны ў першай папяровай версіі альманаха Photoscope.by за 2012 год.

За лепшы артыкул па гісторыі беларускай фатаграфіі прызначана персанальная грашовая прэмія ад вядомага беларускага фатографа і выдаўца сп. Дзяніса Раманюка.

Каардынатар праекту Юрый Маціюн.

Крынiца: Photoscope.by

0 коммент.:

Отправить комментарий

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...
 

Контакт

ehuphotoblog@gmail.com Rambler's Top100 Каталог TUT.BY

Трансляции

      

Просмотров за месяц