28 мар. 2013 г.

Сяргей Грыц запрашае на майстар-клас



Сяргей Грыц, фатограф агенцыі Associated Press, запрашае на майстар-клас «Рэпартажная фотажурналістыка. Тэхналогія і творчасць”, які адбудзецца  ў красавіку – чэрвені ў Мінску і Вільні. 

АНОНС КУРСА:
Цягам трох месяцаў удзельнікі курса будуць здабываць пераважна практычныя веды ў галіне рэпартажнай фотажурналістыкі.
У часе майстар-класу ўдзельнікі павінны будуць выканаць 12 заданняў.

ФАРМАТ:
Аднадзённая пачатковая сэсія будзе праведеная ў Мінску 19 красавіка (пятніца).
Цягам трох месяцаў праца будзе працягвацца ў дыстанцыйным рэжыме пры дапамозе skype, Moodle, рассылкі google groups.
Двухдзенная выніковая сесія майстар-класу будзе праведзена ў Вільні 21-22 чэрвеня. 

МЭТА:
Мэта майстар-класа – падрыхтаваць удзельнікаў да працы ў рэальных жыццёвых умовах, зрабіць фотарэпартаж да канца майстар-класа.

УДЗЕЛЬНІКІ:
Група будзе набраная па выніках творчага конкурсу.
Неабходня выслаць да 15 рэпартажных здамкаў, зробленых цягам апошняга года, на адрасы: gritssergei@gmail.com і baj@baj.by (з пазнакай «фота”).

УВАГА!  Не прымаюцца да разгляду здымкі, зробленыя для хатняга фотаальбома. Таксама не прымаюцца здымкі архітэктуры, прыроды, інстаграмы.   

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
- Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).
- Адукацыя, месца працы.
- Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 12 красавіка 2013.

Біяграфія Сяргея Грыца

0 коммент.:

Отправить комментарий

Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...
 

Контакт

ehuphotoblog@gmail.com Rambler's Top100 Каталог TUT.BY

Трансляции

      

Просмотров за месяц